У Музеі гісторыі Магілёва 27 лютага пройдуць бясплатныя экскурсіі

Музей гісторыі Магілёва запрашае 27 лютага прыняць удзел у тэматычных экскурсіях, прысвечаных гісторыі канстытуцыйных традыцый беларускага народа.
Вы пабачыце ўнікальны асобнік Статута 1588 года створаны на старабеларускай мове – першай нашай старажытнай канстытуцыі, не меўшай аналагаў у тагачаснай Еўропе, пазнаёміцеся з гісторыяй айчыннага канстытуцыйнага права, са зместам і адметнасцямі Канстытуцый Беларусі створаных у XX стагоддзі, даведаецеся пра асноўныя падыходы і навацыі сучаснага праекта новай рэдакцыі Асноўнага Закона нашай краіны.
У гэты дзень, Вы з’яўляецеся творцамі навейшай гісторыі Беларусі – галасуеце на рэферэндуме. Адчуйце веліч і старажытнасць нашай дзяржаўнай гістарычнай канстытуцыйнай традыцыі.
Пачатак экскурсій – 10.00, 12.00, 14.00, 16.00.
Уваход вольны.

