2 лютага католікі адзначаюць свята: Ахвяраванне Пана. Ён адзначаецца праз 40 дзён пасля Нараджэння Хрыста

Ахвяраванне Пана – гэта памяць пра вялікую сустрэчу Езуса Хрыста і прапаведнага Сімяона. Лічыцца, што каталіцкая сустрэча сімвалізуе ачышчэнне Маці Божай. Марыя сустрэла непасрэдна Сімяона.
Пропаведзь біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Каталіцкага Касцёла ў Беларусі Аляксандра Яшэўскага:
Глыбокапаважаныя святары. Дарагія браты і сёстры ў Езусе Хрысце!
У гэты святочны дзень, Касцёл запрашае ўсіх нас падзяліць радасць разам з Найсвяцейшай Багародзіцай і праведным Сімяонам: «Радуйся, Багародзіца Дзева, бо з Табе ўзыйшло Сонца Праўды, Хрыстос Бог наш…» Сёння ўсе мы ўспамінаем тую святую падзею, якая некалі адбылася ў Ерузалімскім храме.
Са Святога Пісання мы ведаем, што на 40-ы дзень пасля нараджэння Дзева Марыя разам са святым Юзафам прыйшлі ў Ерузалімскі храм, каб па законе прынесці туды сваё Дзіця. Што гэта за закон, які зараз выконвае Святое сямейства? Усім нам неабходна ўспомніць, як некалі Бог загадвае Майсею вывесці ізраільскі народ з Егіпта. Тыя з нас, хто чытаў Святое Пісанне, хто ведае гісторыю не толькі Новага, але і Старога Запавету, той ведае пра тое, як пярэчыў фараон гэтаму наказу Бога і як не жадаў выканаць тое, пра што прасіў яго Майсей. Не зважаючы на тыя страшныя пакаранні, якія па волі Божай абвальваліся на Егіпет, не разумнеў фараон і не выконваў просьбы Майсея. Адзінае, што прымусіла ўсё ж фараона саступіць, – гэта страшнае пакаранне смерцю ні ў чым не павінны немаўлятаў-першынцаў егіпецкіх. У адну ноч анёлам смерці было знішчана некалькі тысяч немаўлят. Жахнуўся фараон, уздрыгнуў увесь Егіпет, бачачы ў гэтым руку Божую, якую немагчыма спыніць. Толькі тады фараон прымае рашэньне адпусьціць Ізраіль з Егіпта. І калі Майсей вёў свой народ у зямлю абяцаную, Бог загадаў, каб усякае немаўля мужчынскага полу, якое нараджаецца першым, як уласнасць Божая, набытая крывёю егіпецкіх першынцаў, быў прысвечаны Богу.
Вось які закон выконвала Дзева Марыя. Езус, Якому трэба было асвяціць і збавіць усіх людзей, быў Сам перш прысвечаны Богу!
Дзеву Марыю з Дзіцяткам Хрыстом на руках і святога Юзафа ў Ерузсалімскім храме сустрэлі праведны і пабожны Сімяон і прарочыца Ганна. Няспынным чаканнем было жыццё Сімяона, якому Дух Святы адкртыў, што ён не памрэ, пакуль не ўбачыць Месію Пана, абяцанага прарокамі (гл. Лк. 2, 26). А атрымаў ён гэтае прадказанне, калі быў адным з 70-ці перакладчыкаў, якія ў III ст. да нараджэння Хрыста пры цары Пталамеі Філадэльфе ў Александрыі, перакладаў Святое Пісанне з габрэйскай на грэцкую мову для гэтага егіпецкага цара. Яму дасталася для перакладу кніга прарока Ісаі, які вельмі шмат прарочыў пра Езуса Хрыста. Перакладаючы тое месца, дзе Ісая кажа, што «вось Дзева ва ўлонні зачне і народзіць Сына, і дадуць Яму імя: Эмануіл» (Іс 7,14), праведны Сімяон падумаў, што, па ўсёй бачнасці, у тэкст укралася памылка, – не можа дзева нарадзіць, і калі нараджае, то нараджае жанчына – жонка. Ён сцірае слова «дзева» і хоча ўпісаць туды слова «жонка», і ў гэты самы момант анёл Божы бярэ за руку Сімяона і загадвае яму не рабіць гэтага выпраўлення. Ісціна, пра якую казаў прарок Ісая, сапраўды споўніцца, і ён, Сімяон, стане сведкам яе выканання і не памрэ да таго часу, пакуль не спраўдзіцца напісанае.
Невымоўнай радасцю напоўнілася сэрца старца Сімяона, калі ён убачыў доўгачаканага Збавіцеля свету. Аднак жа, якім зоркім зрокам трэба было валодаць, каб пазнаць у маленькім Дзіцяці прадказанае Сонца Праўды, Збавіцеля ўсіх народаў! Сімяон быў вельмі стары, цялесныя вочы яго аслабелі, але незамутненым заставаўся яго духоўны позірк, таму што ў чысціні і пакоры праводзіў ён усё сваё незвычайна доўгае жыццё, напоўненае любоўю і даверам да Бога.
Які павучальны для нас прыклад! На жаль, не толькі фізічны, але і зрок нашай душы моцна прытуплены, мы часам не заўважаем побач з сабой Бога. Хтосьці можа сказаць, што ён шмат робіць у сваім жыцці, каб сустрэць Бога і спазнаць Яго. Але тут, браты і сёстры, мы павінны звярнуць увагу на наступны момант. Чаму Сімяон убачыў у Дзіцяці, прынесеным у храм, Хрыста Збавіцеля? Таму, што ён быў праведны ў сваім жыцці, чысты сэрцам, – ён быў святы. Мы часта гаворым, што няма нічога больш каштоўнейшага, чым смерць за Хрыста. Гэта правільна, і не выпадкова Касцёл так услаўляе святых мучанікаў. А калі ўглядаешся ў выяву святога Сімяона, то бачыш тут іншую каштоўнасць, дасканаласць гэтага чалавека: а менавіта тое, што ён жыў дзеля Хрыста, ён жыў чаканнем сустрэчы з Хрыстом.
Вось мы часам кажам: «Дай, Божа, мне пажыць даўжэй». І самым лепшым пажаданнем адно аднаму з’яўляецца пажаданне доўгіх гадоў жыцця. Але чалавек не можа жыць доўга і, перш за ўсё, у сілу сваіх грахоў. Хваробы, смуткі, беды, спакусы адольваюць чалавека, і пад цяжарам гэтага цяжару, ён не вытрымлівае. Многія з нас чулі ад некаторых людзей, што яны стаміліся жыць і просяць у Бога смерці, таму што занадта змучалася душа, і цела хварэе: «Забяры, Божа, мяне хутчэй з гэтай зямной, жалоснай нядолі!»
Заўвыжце, няма такіх слоў у жыцці праведнага Сімяона, а ён жыве не 60, не 160, не 260, а 360 гадоў, і, вядома, хваробы, немач старога чалавека адольвала яго. Няма ў ім і наракання, а ёсць жаданне жыцця дзеля Хрыста. І гэта таксама навука для нас, асабліва для тых, хто пачынае стамляцца гэтым жыццём.
Ёсць і яшчэ цудоўная навука, якую ўсе мы павінны атрымаць з сённяшняга свята. Святыя айцы сведчаць аб тым, што немагчымая наша сустрэча з Богам у замагільным свеце, калі гэтая сустрэча не адбылася тут, на зямлі. Значыць, я павінен прыкласці ўсе намаганні, якія залежаць ад мяне, каб гэтая сустрэча адбылася ў маім зямным жыцці. І Бог зрабіў для гэтага ўсё магчымае. Недзе ў глыбіні душы мы, напэўна, зайздросцім праведнаму Сімяону, што на захадзе жыцця ён усё ж сустрэўся Езусам Хрыстом і нават трымаў Яго на сваіх руках. Вось бы нам так! Вось бы мне апынуцца тады ў Ерузалімскім храме!… Тым не менш, мы, цяперашнія хрысціяне, паслядоўнікі нашага Збавіцеля, сыны і дачкі нашага Святога Касцёла, значна шчаслівейшыя за праведнага Сімяона і прарочыцы Ганны. Так, святы старац трымаў у сваіх руках Дзіцятка Езуса, а кожнаму з нас, веруючым людзем, дадзена магчымасць не аднойчы і не толькі ў святыні сустрэць Хрыста, але і на ўсялякім месцы нашага зямнога быцця. Нам дадзена магчымасць мець Хрыста ў сваім сэрцы, і гэта нашмат важней. І Бог звяртаецца да кожнага з нас, кажучы: «Сыне мой, дай мне сэрца тваё!» (Прып 23,26). Ён заўсёды шукае чалавечае сэрца, ідзе да яго насустрач. І нам трэба спяшацца да Яго і ў радасці, і ў гора. У радасці радзей, а вось у гора часцей мы звяртаемся да Збавіцеля. Бог прыходзіць – і цяжар крыжа жыццёвага аблягчаецца.
У дні суровай рэчаіснасці, калі жыццё пасылае нам выпрабаванні, трэба накіроўвацца да Бога: «Пакліч Мяне ў дзень смутку; Я выбаўлю цябе, і ты праславіш Мяне» (Пс 49, 15), бо «блізкі Бог да ўсіх, хто кліча Яго» (Пс 144, 18). Найбольш важным месцам нашых сустрэч з Богам з’яўляецца храм Божы. Тут у кожным сакрамэнце і ў кожнай малітве адбываецца радасная сустрэча Бога з чалавекам і чалавека з Богам.
Сакрамэнт хросту абмывае першародны грэх і адкрывае перад чалавекам дзверы Касцёла, чалавек становіцца хрысціянінам, носьбітам імя Хрыста. У сакрамэнце канфірмацыі мы адтрымлітваем неабходныя сілы, каб імя Хрыста чалавек пранёс годна, высока і свята. Але, нажаль, не атрымліваецца гэта ў нас, губляем мы ў нашым жыцці святасць. І тады Касцёл дае нам іншы сакрамэнт — праз пакаянне чалавек мае магчымасць ачысціцца ад сваіх грахоў і зноў з годнасцю несці імя Хрыста. А ўгледзімся ў іншы Сакрамант, якое толькі што здзяйсняецца – святую Эўхарыстыю. Што гэта, як не мая сустрэча з Хрыстом? І не проста сустрэча — я прымаю ўнутр самога сябе Хрыста праз Святую Камунію, якая мне ўдзяляецца пад выглядам хлеба і віна.
А іншыя Сакраманты? Сакрамэнт Сужэнства, які асвячае нашу сям’ю. Сакрамэнт Намашчэння хворых дазваляе нам прасіць у Бога аздараўлення душы і цела. Якія неймаверные магчымасці дае людзям Хрыстовы Касцёл! Аднак большасць людзей вельмі рэдка карыстаецца гэтымі магчымасьцямі, а многія, нажаль, і зусім не карыстаюцца. Мы не спяшаемся да такой сустрэчы з Богам! Нам здаецца, што сустрэча з Богам накладзе некаторыя абмежаванні на нашу свабоду, і я не змагу здзяйсняць усяго таго, што мне хацелася б. А так мне хочацца атрымаць усе даброты тут, на зямлі, і не чакаць, калі наступіць вечнае шчасце, і не працаваць дзеля гэтага, адмаўляючы сабе ва ўсім! І атрымоўваецца, што ў нашых магілёўскіх касцёлах вельмі мала людзей. У нашым горадзе — 3 парафіі, і няхай у кожнай з іх — па такой жа жменьцы вернікаў, а на горад, дзе жыве нямала каталікоў, тры жменькі — гэта вельмі і вельмі мала. «Агрубела сэрца гэтага народа… і не звернуцца, каб Я ацаліў іх» (Іс 6, 10). Не жадаюць людзі сустракацца з Богам! І гэта страшна, таму што, не сустрэўшыся з Богам у гэтым жыцці, чалавек не можа спадзявацца на сустрэчу з Ім пасля сваёй фізічнай смерці – у жыцці будучага века. А калі мы не зможам з Ім сустрэцца там, то, што нас чакае? Месца, дзе Бога не будзе. А гэтае месца завецца пеклам. Дык няўжо да гэтага месца рыхтуе сябе чалавецтва? Паверце, мне страшна падумаць пра гэта!
Сёняшняе свята Ахвяраванне Пана зноў і зноў нагадвае нам пра гэта. Неабходна нам таксама задумацца над тым, што наша сустрэча з Богам адбываецца пры здзяйсненні любой добрай справы. І калі мы так будзем жыць, калі ў кожным чалавеку мы пастараемся ўбачыць Бога, незалежна ад таго, кім з’яўляецца гэты чалавек, тады сапраўды, мы не толькі годна выканаем свой хрысціянскі абавязак, але і адбудзецца сустрэча Бога з чалавекам і чалавека з Богам.
Вось аб чым усім нам зноў і зноў сёння нагадвае Святы Хрыстовы Касцёл. Дай Бог, браты і сёстры, каб аднойчы, сустрэўшыся з Богам у сакрамэнце Хросту, кожны з нас не разлучаўся з Ім ва ўсе дні свайго зямнога жыцця і ў жыцці будучага века. Памолімся аб гэтым нашаму Пану, Езусу Хрысту. Памолімся Маці Божай, праведнаму Сімяону і прарочыцы Ганне, каб іх малітвамі і заступніцтвам Бог дапамог нам дастойна несці сваё хрысціянскае пакліканне ў гэтым свеце, а таксама па сапраўднаму прыняць у сваё сэрца Бога і ніколі не разлучацца з Ім.